-
-
- Страничка музыкального руководителя
- Парады настаўніка-дэфектолага
- Советы педагога-психолога
- Страничка руководителя физического воспитания
- Экспериментально-инновационная деятельность
- Аттестация
- 135 лет со дня рождения Янки Купалы и Якуба Колоса
- Полезные ссылки
- Методическое сопровождение образовательного процесса
Восень – пара для творчасці ў сярэдняй групе
Восеньская пара зачароўвае нас сваімі фарбамі, натхняе на творчасць. Важна не прапусціць гэтых імгненняў, бо менавіта яны – самы цікавы спосаб развіцця дзіцяці цераз яднанне з прыродай: шышкамі, жалудамі, лісцем, каштанамі, гароднінай і многімі іншымі. Так, выхаванцы сярэдняй групы на працягу верасня стваралі разнастайныя выявы з прыроднага матырэялу, прынесенага і сабранага імі самімі. Стварэнне кампазіцый суправаджаў абавязковы выхаваўчы матыў: “Дапаможам адзінокаму вожыку не сумаваць” ці “Адной саве не справіцца”і г.д.
Для стварэння некаторых выяў патрэбна была папярэдняя работа з бацькамі (скласці лісты ў пакет ці назбіраць жалудоў і інш.) і вельмі прыемна, што ні адзін з іх не адмовіўся.Але самы пазітыўны момант ў нашай агульнай справе – гэта той настрой, які панаваў пад час стварэння вырабу з прыроднага матэрыялу: бадзёры і зацікаўлены. Выхаванцам хацелася гуляць з новай цацкай і забраць яе дадому.
Восень залатая, ты нам прынясла
Поўную прыроду ўсякага дабра.
Жалудоў, каштанаў, шышак і лістоў
Для стварэння дзеткам цацачных сяброў.
Телефоны: 8 (01592) 4-50-29, 8 (01592) 3-89-66
Email: ds9-smorgon@mail.grodno.by