Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Вывучаем родную мову

Дата: 22 февраля 2018 в 15:57, Обновлено 12 марта 2019 в 15:26

Арганізацыя адукацыйнага працэсу ва ўстанове дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца на беларускай мове.

Вывучаем родную мову!

Найважнейшым сродкам развіцця асобы дзіцяці з’яўляецца родная мова, якая паводле слоў народнага паэта Беларусі і педагога Якуба Коласа, з’яўдяецца першай крыніцай, “праз якую мы пазнаём жыццё і навакольны свет”, “праз родную мову льецца шырокая магутная плынь, людкуючы розум і пачуцці дзіцяці”.

Асноўнай мэтай навучання беларускай мове ў дашкольнай установе з’яўляецца авалоданне дзецьмі элементарнымі зносінамі на нацыянальнай мове.

Навучанне дзяцей – гэта складаная справа, якая патрабуе зусім іншага метадычнага падыходу, чым навучанне школьнікаў.

Як жа зрабіць навучанне беларускай мове цікавым і пазнавальным?

Гульня – асноўная дзейнасць дашкольніка. Калі для дасягнення поспеху ў гульні дзіцяці неабходна здзейсніць тое ці іншае моўнае дзеянне, то яно засвойваецца амаль без намаганняў. Пагэтаму заняткі будуюцца так, каб атмасфера гульні панавала на іх з першай і да апошняй хвіліны. Заняткі ўключаюць у сабе розныя варыянты дыдактычных, ралявых, пазнавальных гульняў. Чым больш дзеці будуць пагружаны ў гульню, тым больш навучанне будзе мець поспех.

Работнікі дашкольнай установы з дапамогай бацькоў аформілі куток “Беларуская хатка”, дзе сабралі рэчы дэкаратыўна-прыкладного мастацтва, ганчарныя вырабы, вырабы з ільну і саломы.  Выхаванцы дашкольнай установы маюць магчымасць знаеміцца не толькі з прыгажосцю тканых ручнікоў і сурвэтак, але і з прыладамі для ткацтва: калаўрот, пралка, з элементамі самаробнага ткацкага станка, з прыладамі для мыцця бялізны. “Беларуская хатка” садзейнічае пашырэнню ўяўленняў дашкольнікаў аб навакольным свеце і аб самім сабе, як прадстаўніку беларускай нацыі, дапамагае выхоўваць зацікаўленасць у дзяцей да  культуры беларускага народа.

Нашы педагогі прытрымліваюцца накірункаў, якія склаліся ва ўстанове дашкольнай адукацыі: навучыць дзяцей любіць сваю Радзіму;  прывіць ім любоў да роднай мовы, спадчыны, гісторыі, культуры; паспрыяць, каб дзеці нашы ўмелі шанаваць людзей, якія цярпліва выводзяць іх на жыццёвыя пуцявіны. Усё гэта разам і ёсць тая нацыянальная ідэя, увасабленне якой у душы і сэрцы дзяцей робіць іх сапраўднымі патрыётамі. Выхавальнікі апавядаюць сваім чытачам пра старажытныя падзеі на нашай зямлі, пра знакамітых беларусаў, пра гісторыю гарадоў, пра нашы рэкі, азёры, пушчы.            

Изображение

Тыдзень роднай мовы

У дзяржаўнай установе адукацыі “Санаторны яслі-сад № 9 г.Смаргоні” з 18 па 22 лютага праходзіў тыдзень, прысвечаны роднай мове.

Выхаванцы першай малодшай групы (2-3 гады) пачынаюць далучаюцца да роднай мовы праз спецыяльна арганізаваную і  нерэгламентаваную дзейнасць.  У другой малодшай групе (3-4 гады) адбылася драматызацыя беларускай народнай казкі “Зайкава хатка”.

 У сярэдняй группе  (4-5 гадоў) прайшло найцікавейшае мерапрыемства: брэйн-рынг, які адбыўся па сапраўдных правілах. Негледзячы на цяжкасць заданняў і складанасць фармату гульні, выхаванцы 4-5 гадоў “лузгалі пытанні, як семячкі”. Прычына гэтаму:  беларукамоўны статус установы, дзе ўся адукацыйная работа арганізавана на беларускай мове.  Выхаванцы пачалі з размінкі: гульня “Скажы па-беларуску” з карцінкамі. Тады  мерапрыемства набрала размах – гульні: “Здагадайся, што гэта” ( дзецям задаваліся малазнаёмыя словы); “Падбяры рыфму да прапанаванага слова”; “Прадоўжы радок з вядомага беларускамоўнага верша”; “Чаму так называецца?” (адгадвалі значэнне матываванага слова); “Скажы правільна” (ужывалі цяжкія формы знаёмых слоў).  Закончылася гульня, як і патрабуе рэгламент гульні,  падвядзеннем вынікаў, узнагароджваннем пераможцаў і музычным нумарам:  слуханне  аудыёзапісу беларускай песні “Родная  мова” (ансамбль “Песняры”).

У старшай групе (5-6 гадоў)  прайшоў занятак – “Падарожжа ў сялянскую хату” (міні-музей дзіцячага садка). Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй сялянскага быта, асноўнымі рэчамі, іх ужываннем і выкарыстаннем у сялянскай хаце. Вялікаю зацікаўленасць  ў дзяцей выклікала прасніца – драўляная прылада для прадзення воўны, кудзелі. Збаны, гарлачыкі, глякі, міскі, - не засталіся без увагі дзяцей.

У рознаўзроставай групе інтэграванага выхавання і навучання выхавальнікамі быў праведзены занятак па аплікацыі на тэму “Упрыгожым сукенку беларускім арнаментам. Дзеці даведаліся, што адзенне часцей за ўсё ў нашай краіне вышываюць чорным і чырвоным арнаментам па белым.

Праведзеныя мерапрыемствы яшчэ раз падкрэсліваюць: каб лічыцца сапраўдным беларусам, трэба да роднай мовы далучацца з калыскі.

Кажуць людзі: мова вымірае

І на ёй ніхто не размаўляе.

Толькі я казаць так не бяруся –

Беларускай мовай ганаруся.

Ох, суседзі, родныя кумочкі,

Беларусы, нашы галубочкі,

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.