Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Старшая група

Дата: 20 марта 2017 в 11:50, Обновлено 29 октября 2019 в 21:06

Добры дзень! 

Вас вітаюць выхавальнікі дашкольнай адукацыі

старшай групы

Чернецкая Людмила

<font color="#996600" face="comic sans ms, cursive">Чарнецкая</font>

<font color="#996600" face="comic sans ms, cursive">Людміла</font>

<font color="#996600" face="comic sans ms, cursive">Авініраўна</font>

 Маршалак 

Анастасія 

Яўгеньеўна

ЯК МЫ ЖЫВЕМ!

<font face="comic sans ms, cursive">Кансультацыі для бацькоў</font>

  • <font face="comic sans ms, cursive">Флікеры дзецям купіце, бацькі!</font>
  • <font face="comic sans ms, cursive">Рэкамендацыі бацькам аб правілах дарожнага руху</font>
  • <font face="comic sans ms, cursive">Роля сям'і ў фарміраванні працоўных навыкаў дашкольнікаў</font>
  • <font face="comic sans ms, cursive">Загартоўванне дзяцей у дашкольнай установе ў асенне-зімовы перыяд</font>
  • <font face="comic sans ms, cursive">Эканоміка ў дзеянні</font>
  • <font face="comic sans ms, cursive">Ветлівае дзіця</font>

     Спартыўнае свята 29.10.2019


  • Запрашаем у тэатр

  • "Як Калабок прыродзе дапамог"

  • Сучасным дзецям не хапае гульні, сапраўднай гульні. Прычына тут зусім не ў дзецях- часцей за ўсё гаджэт, які  крадзе дзяцінства, укладае ў руку дзіцяці дарослы. Менавіта па гэтай прычыне мы вырашылі  паказаць бацькам, як добра,калі дзеці гуляюць, сапраўды гуляюць ...у тэатр. 24 кастрычніка дзецьмі была падрыхтавана тэатралізаваная пастаноўка "Як Калабок прыродзе дапамог" паводле сюжэта рускай народнай казкі "Калабок". Адметна, што былі задзейнічаны ўсе выхаванцы. Шмат было і бацькоў, некаторыя прыходзілі цэлымі сем'ямі. Сумеснымі намаганнямі была зроблена выснова: што мы сёння захаваем на планеце, тым будуць карыстацца нашы дзеці

  • Тэатр! Як многа значыць гэта слова
    Для ўсіх, хто там бываў не раз.
    Якім  праўдзівым і бывае, часам, новым
    Ураджанне ад дзеі запаліцца ў нас.
    Мы ў тэатры заміраем,
    З героем разам слёзы льём.
    Хоць і цудоўна знаем,
    Што ў тэатры ўсё перажывем!
    Тэатр! Што значыць гэта слова для дзяцей?
    Іх свет становіцца багатым.
    І кожны раз іх свет становіцца ярчэй,
    Гуляючы ў спектаклі акт заўзята.
    Тэатр робіць іх жыццё як на далоні.
    І ўсё раскрыецца ў канцы: 
    Хто быў разбойнікам, а хто героем,
    А хто не скіне маску і напрыканцы. 
    Тэатр робіць іх жыццё чароўнай песняй,
    Што льецца толькі ад душы.
    Сапраўднай, чыстай, як жаўрук у небе веснім.
    Жыццё! Агеньчык той у іх душы не затушы!


    З павагай у душы і голасам сардэчным на ранішніку гаварылі аб вечным. Аб Маме…

    Гісторыя свята Дзень маці ў сусветным маштабе, сыходзіць далёка яшчэ ў старажытныя часы. Па некаторых крыніцах традыцыя святкавання Дня маці бярэ пачатак яшчэ ў жаночых містэрыях Старажытнага Рыма, прызначаных для шанавання Вялікай Маці багіні, маці ўсіх багоў. Рымляне ў сакавіку пакланяліся маці сваіх багоў-Кібеле. Старажытныя грэкі святкавалі гэтае свята, аддаючы даніну павагі маці багоў Гее. Старажытныя кельты ў дзень ўшанавання багіні Брыджыт адзначалі Дзень маці.

    У Англіі з 15 стагоддзя адзначалі "матчыну нядзелю" - чацвёртая нядзеля Вялікага посту, прысвечанае ўшанаванню маці па ўсёй краіне. У тыя часы дзеці працавалі ўдалечыні ад дома, адсылалі грошы ў сям'ю. Адзін раз у годзе ім дазвалялася наведаць бацькаву хату. І тады яны прыносілі сваім мамам, бабулям невялікія падарункі-свежыя яйкі, букецікі.

    Для маці ўсяго свету іх свята, у які б час ён не святкаваўся, мае вялікае значэнне. Мама для ўсіх нас самы галоўны чалавек у жыцці. Стаўшы маці, жанчына пачынае пераацэньваць сваю значнасць у жыцці, яна становіцца больш пяшчотна, дабрэй. Маці дорыць нам клопат і любоў, цярпенне і самаахвяраванне. Менавіта па гэтай прычыне ва ўстанове дашкольнай адукацыі прайшлі ўрачыстыя ранішнікі, прысвечаныя Дню Маці.

    Гімн маёй маме.

    Заўсёды з чысцінёй у душы і голасам сардэчным

    Мы маем права гаварыць аб вечным.

    Аб маме. Мне, табе, яму  яна дала жыццё,

    Не спала, клапацілася, давала развіццё.

    Заўжды абапал нас яна ўсюды крочыць.

    Нябачна так. Заўсёды. І нішто не просіць.

    І кожную хвілінку, кожны час

    Выпрошвае ў думках усякіх ласк для нас.

    Што б не зрабілася парой і дзе,

    Яна ніколі не пакіне нас у бядзе.

    І ў пяць, і ў дзесяць, у пяцьдзесят гадоў

    Для нас у яе на ўсё адказ гатоў.

    А мы, чамусьці, толькі часу ўсё не маем

    Ёй расказаць, як мы жывём. Рэдка так пытаем:

    “Ну, як здароўе ў цябе?” і “Што цябе хвалюе?

    Чаму так часта ціск цябе турбуе?”

    А мама, як заўжды, пра дрэннае не скажа,

    І толькі ў цішыні сама з сабой нам новы шалік звяжа.

    Спыніся час, калі прыеду я да мамы!

    Як я адчую ля сябе той пах яе духмяны!

    Ты не спяшайся, час, калі за кубкам кавы

    Мы будзем абмяркоўваць свае справы.

    Дай мне насыціцца ўсім тым, што грэе сэрца.

    І надаўжэй пакінь мне месца там…Душы маёй сагрэцца.


  • Сумесная творчасць для прыемных пачуццяў

    Восень-залатая пара, якая дазваляе атрымаць асалоду ад буйства фарбаў, багацця водараў, багацця дароў прыроды. Гэты час года асацыюецца са зборам ўраджаю, развітаннем з летам. А так хачацца яшчэ трошкі затрымаць прыемныя пачуцці! Пры гэтым, многія выхаванцы імкнуцца падчас прагулкі сабраць самыя прыгожыя лісты, засушыць іх ці аформіць букет.

    Менавіта таму ў старшай групе адбылася выстава сумеснай творчасці “Восеньскі букет для любімай матулі”. Дзеці разам з татамі збіралі прыродны матэрыял і складалі з яго самыя пяшчотныя букеты для мамы. У гэтых букетах  прысутнічалі не толькі травы і кветкі, але і ягады, каласы, плён. Фантазію фларыстаў пры складанні букета нішто не абмяжоўвала: яркая восень як нельга лепш падыходзіць для эксперыментаў з фарбамі. Вось што атрымалася.

  •  Цікавыя ідэі для заняткаў з дзецьмі восенню


  • Увага, дарога!

  • З 16 па 22 верасня ў рамках "Еўрапейскага тыдня мабільнасці" ва ўстанове дашкольнай адукацыі праходзілі пэўныя мерапрыемствы, мэта якіх  - прыцягванне ўвагі да праблемы шкоднага ўздзеяння аўтамабіляў, вывучэнне правілаў дарожнага руху. 21 верасня на працягу дня ў старшай групе была арганізавана ролевая гульня "Рэгуліроўшчык на скрыжаванні", пад час якой дзеці выконвалі ролі вадзіцеляў. Дарослы выконваў ролю дзяржаўнага аўтамабільнага інспектара, які, патлумачыўшы правілы дзеянняў вадзіцеляў на скрыжаванні пры адсутнасці светлафора, рэгуліраваў рух. Выхаванцы дазналіся, што рэгуліроўшчык размаўляе толькі жэстамі, трымаючы ў руках паласатую палачку - жазло, паварочваючыся ўлева і ўправа. Для таго, каб не папярэдзіць здарэнне, вадзіцелю трэба добра ведаць правіля дзеяння на скрыжаванні з рэгуліроўшчыкам, быць пільным і ўважлівым. Поспех гульні быў закладзены ў адпаведных ролям касцюмах і амаль рэалістычных дзеяннях. Сумеснымі намаганнямі дзеці прыйшлі да высновы, што толькі адказнасць за сябе і перад іншымі дае шанс самазахоўвання, асновы якого павінны быць закладзены ў дашкольным дзяцінстве.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.