Конкурс на адраджэнне культурных традыцый гістарычных і памятных месцаў горада і раёна
21 мая 2019 года на базе ДУА «Смаргонскі дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці» прайшоў конкурс сярод устаноў дашкольнай адукацыі на лепшы праект, накіраваны на адраджэнне культурных традыцый гістарычных і памятных месцаў горада і раёна.
21 мая 2019 года на базе ДУА «Смаргонскі дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці» прайшоў конкурс сярод устаноў дашкольнай адукацыі на лепшы праект, накіраваны на адраджэнне культурных традыцый гістарычных і памятных месцаў горада і раёна. Мэта дадзенага мерапрыемства - фарміраванне ў выхаванцаў грамадзянска-патрыятычных і духоўна-маральных якасцяў, распаўсюджванне станоўчага вопыту работы ўстаноў ў гэтым напрамку. Выхавальнікі дашкольнай адукацыі «Санаторных яслей-сада № 9 г. Смаргоні" Маршалак А.Я., Жук А.М., Чарнецкая Л.А. на конкурсе прадставілі даследчы праект “Культурна-гістарычныя таямніцы Беларусі: Смаргоншчына”. Праект уключае штомесячныя распрацоўкі па вывучэнню адной з таямніц Смаргоншчыны: крэўскі кірмаш, паўночныя Афіны, батлейка, свята беларускіх гаспадынь, фестываль побытавых танцаў, кушлянская талака, вішнеўскія матывы, Смаргонскія абаранкі, Смаргонская мядзведжая акадэмія.