Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Восень – пара для творчасці ў сярэдняй групе

Дата: 1 октября 2018 в 10:29, Обновлено 1 октября 2018 в 10:42
570 просмотров

Восеньская пара зачароўвае нас сваімі фарбамі, натхняе на творчасць. Важна не прапусціць гэтых імгненняў, бо менавіта яны – самы цікавы спосаб развіцця дзіцяці цераз яднанне з прыродай: шышкамі, жалудамі, лісцем, каштанамі, гароднінай і многімі іншымі. Так, выхаванцы сярэдняй групы на працягу верасня стваралі  разнастайныя выявы з прыроднага матырэялу, прынесенага і сабранага імі самімі. Стварэнне кампазіцый суправаджаў абавязковы выхаваўчы матыў: “Дапаможам адзінокаму вожыку не сумаваць” ці “Адной саве не справіцца”і г.д.

Для стварэння некаторых выяў патрэбна была папярэдняя работа з бацькамі  (скласці лісты ў пакет ці назбіраць жалудоў і інш.) і вельмі прыемна, што ні адзін з іх не адмовіўся.Але самы пазітыўны момант ў нашай агульнай справе – гэта той настрой, які панаваў пад час стварэння вырабу з прыроднага матэрыялу: бадзёры і зацікаўлены. Выхаванцам хацелася гуляць з новай цацкай і забраць яе дадому.

Восень залатая, ты нам прынясла

Поўную прыроду ўсякага дабра.

Жалудоў, каштанаў, шышак і лістоў

Для стварэння дзеткам цацачных сяброў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.