Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Падарожжа па родным горадзе

Дата: 20 августа 2018 в 13:54, Обновлено 20 августа 2018 в 14:14
674 просмотра

Каб мацней любіць сваю Радзіму, трэба аб ёй ведаць як мага больш. Выхаванцам дзяржаўнай установы адукацыі «Санаторны яслі-сад № 9 г. Смаргоні”у гэтым дапамагаюць экскурсіі па роднаму гораду.

З самай раніцы дзеці вельмі хваляваліся: сёння яны пойдуць на экскурсію па Смаргоні. Вочы хлопчыкаў і дзяўчынак загарэліся мацней, калі яны ўбачылі ў парку помнік беларускага пісьменніка Ф. Багушэвіча. Выхаванцы атрымалі шмат уражанняў і станоўчых эмоцый ад сустрэчы з бронзавымі фігурамі Мядвежай акадэміі, якая ў свой час праславіла Смаргонь на ўсю Еўропу, пазнаёміліся з памятным знакам “На хвалях часу”, помнікам “Рэха вайны” і са знакамітымі аб’ектамі роднага горада. Падарожжа атрымалася вельмі цікавым.  Калі выхаванцы прыйшлі ў дзіцячы сад, яны задалі пытанне:

- “Калі мы зноў пойдзем на экскурсію?”

                                  Мы слухаем песні і вершы,

                                  Нам радасна бегаць, гуляць.

                                  Наш горад для нас самы лепшы,

                                  І будзем мы з ім сябраваць.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.