Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Наша спадчына

Дата: 25 августа 2016 в 15:40, Обновлено 11 марта 2018 в 12:49

<font color="#996600">ВУЧОНЫЯ ТАНЦОРЫ</font> 

          

Даўным-даўно ў ваколіцы Смаргоні князі Радзівілы заснавалі дзіўную акадэмію. Яна так і называлася - Смаргонская. У ёй вучылі не сялянскіх дзяцей, а мядзведзяў. Доўгая, марудная была тая навука. Лясныхжыхароў на ўроках ставілі на вялізную гарачую печ. Яны вымушаны былі падымаць пярэднія лапы, а назадніх як бы падтанцоўвалі. У гэты час іграла дуда або біў бубен. Такая навука доўжылася месяцамі і нават гадамі. I тады іх выво-дзілі на людзі, на пацеху і на заробкі. Дрэсіроўшчык падаваў мелодыю, а звер танцаваў. Такіх смаргонскіх «акадэмікаў» ахвотна прымалі не толькі ў гарадах і вёсках Беларусі, а нават у Францыі, Германіі, Венгрыі.

Вось чаму на сучасным гербе Смаргоні ёсць выява чорнага мядзведзя. Заднімі лапамі ён стаіць на чырвонай рашотцы, а ў пярэдніх трымае радаводны герб Радзівілаў, ва ўладанні якіх доўгі час была Смаргонь.

Изображение

Бацькоўская парада

Смаргоншчыну ўславіў вядомы дзяржаўны дзеяч, удзельнік паўстання пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі, кампазітар і літаратар Міхал Клеафас Агінскі. Ён меў маёнтак Залессе каля Смаргоні і жыў у ім больш за дваццаць гадоў. Гэта быў час яго самай плённай працы. Тут напісаны мелодыі, якія цяпер называюцца «паланезамі Агінскага» і хвалююць ужо не адно пакаленне людзей. Тут ён стварыў п'есы для фартэпіяна, рамансы, мемуары.

Каля сваёй сядзібы ў Залессі Міхал Агінскі заклаў англійскі парк, батанічны сад, збудаваў звярынец, млын. Да яго прыязджалі славутыя госці з Вільні, Пецярбурга, Варшавы. Жадаю, сябры, пагасцяваць у Залессі, наведаць архітэктурны помнік - сядзібу

Агінскіх. I хачу, каб вам калі-небудзь захацелася ўдумліва прачытаць бацькоўскія парады кампазітара Агінскага свайму сыну Ераніму. 3 усіх дзесяці парад найперш запомніце вось гэту.

«Ні на імгненне не забывай нічога з таго, чым ты абавязаны сваёй самай першай дабрадзейцы - тваёй Маці. Нічога з таго, што яна дала табе аднойчы, якая любіць цябе з такой пяшчотай, меры якой ты яшчэ не зразумеў, але якую ты зможаш зведаць і спраўдзіць, намагаючыся быць яе вартым. Ты дасягнеш поспеху, дзякуючы добрай і цвёрдай волі, усё залежыць толькі ад цябе. Прызвычайся нічога не гаварыць, папярэдне не запытаўшыся ў сябе: «А мая маці ўхваліць ці не?..» I калі на гэта пытанне тваё сумленне адкажа - мая матуля гэта ўхваліць, - тады дзейнічай смела, тваё пачуццё цябе не падмане».

Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці                                                              Святлана Пасынак

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.