Вас вітае настаўнік-дэфектолаг першай кваліфікацыйнай катэгорыі
КОЗіЧ НАТАЛЛЯ ЛЕАНІДАЎНА
ГРАФІК РАБОТЫ
Панядзелак |
8.00-12.00 |
Аўторак |
8.00-12.00 |
Серада |
8.00-12.00 15.00-19.00 |
Чацвер |
8.00-12.00 |
|
|
У дашкольнай установе працуе пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі. Настаўнік-дэфектолаг першай кваліфікацыйнай катэгорыі Козіч Наталля Леанідаўна працуе з выхаванцамі з парушэннямі мовы. Карэкцыйна-педагагічная дапамога навучэнцам у пункце аказваецца з улікам узросту навучэнца, структуры парушэння і ў адпаведнасці з раскладам заняткаў, які зацвярджан загадчыкам установы дашкольнай адукацыі. . Заняткі на пункце праводзяцца на беларускай мове.
Неабходна ў дашкольным узросце ўзбагачаць слоўнікавы запас дзяцей, вучыць граматычна правільна будаваць сказы, лагічна і паслядоўна выказваць свае думкі. Знаёмства дзяцей з роднай мовай, фальклорам, гульнёй спрыяе глыбокаму выхаванню духоўнасці і ўсебаковаму, гарманічнаму развіццю. Вялікая роля ў далучэнні дзяцей дашкольнага ўзросту да роднай беларускай мовы адводзіцца бацькам.
Паважаныя бацькі! Любіце сваю мову і размаўляйце на ёй са сваімі дзецьмі! Першапачаткова паспрабуйце з імі пагуляць у звычайную гульню “Перакладчыкі”.
Артыкуляцыйная гімнастыка для дашкольнікаў ад 4 да 6 гадоў
Парады настаўніка дэфектолага для бацькоў
Уплыў мастацкай літаратуры на развіцце культуры маўлення дзяцей