Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Мы ў сілах прыроду зберагаць, калі паперу ў макулатуру здаць

Дата: 14 ноября 2018 в 12:23, Обновлено 14 ноября 2018 в 12:30
417 просмотров

14 лістапада напярэдадні Міжнароднага дня другаснай апрацоўкі ў сярэдняй групе быў арганізаваны занятак “Мы ў сілах прыроду зберагаць, калі паперу ў макулатуру здаць”.

15 лістапада адзначаецца Сусветны дзень другаснай апрацоўкі.

         Ва ўстанове дашкольнай адукацыі “Санаторны яслі-сад № 9 г.Смаргоні” дадзенаму пытанню надаецца значная ўвага: дарослыя і выхаванцы збіраюць і здаюць макулатуру, металалом. Важна  з дзяцінства сфарміраваць разуменне патрэбы кожнага чалавека ў агульнай справе. Таму мы пачынаем  выхоўваць у  сваіх выхаванцаў асэнсаванне важнасці другаснай пераапрацоўкі, а ў нашым выпадку – збор і другасная переапрацоўка макулатуры. Тым больш, што ў Беларусі даўно пачаўся рух па папулярызацыі ідэі паасобнага збору смецця.

14 лістапада напярэдадні Міжнароднага дня другаснай апрацоўкі ў сярэдняй групе быў арганізаваны занятак “Мы ў сілах прыроду зберагаць, калі паперу ў макулатуру здаць”, на якім дзеці  даведаліся аб  гісторыі паперы. Выхаванцы паглядзелі фільм пра тэхналогію вырабу паперы з макулатуры.  У канцы занятку дзеці зрабілі падарункі для малодшых: са спісаных лістоў атрымаліся самалецікі, якія выхаванцы размалявалі гуашшу.

 Цяпер у сярэдняй групе ёсць дзве макулатурныя скрынкі: адна – для дзяцей, якая знаходзіцца ў групавым пакоі, другая – для дарослых – пад сталом выхавальніка. Такім чынам скрынкі напаўняюцца вельмі хутка.

Акрамя гэтага мы прапанавалі сваім выхаванцам правесці эксперымент: кожнае дзіця сярэдняй групы паставіла скрынку для макулатуры ў сваёй хаце. Аказалася, што за тыдзень сям’я з 3-5 чалавек можа сабраць ад 1 да 3 кілаграмаў непатрэбнай паперы, якая магла б аказацца ў сметніку. А ўявіце лічбу за месяц! За год!!!

Калі з дзяцінства выхоўваць у дзяцей адказнасць за сябе і іншых, у будучым мы зможам пазбегнуць сусветных праблем. А трэба так мала: знайдзіце скрынку, куды вы будзеце збіраць макулатуру, выберыце тое, што спатрэбіцца для самастойнай пераапрацоўкі, а ўсё, што непатрэбнае - здайце ў прыёмны пункт. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.