Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Увага, дарога!

Дата: 23 сентября 2019 в 13:50
407 просмотров

З 16 па 22 верасня ў рамках "Еўрапейскага тыдня мабільнасці" ва ўстанове дашкольнай адукацыі праходзілі пэўныя мерапрыемствы, мэта якіх  - прыцягванне ўвагі да праблемы шкоднага ўздзеяння аўтамабіляў, вывучэнне правілаў дарожнага руху.

20 верасня на працягу дня ў старшай групе была арганізавана ролевая гульня "Рэгуліроўшчык на скрыжаванні", пад час якой дзеці выконвалі ролі вадзіцеляў. Дарослы выконваў ролю дзяржаўнага аўтамабільнага інспектара, які, патлумачыўшы правілы дзеянняў вадзіцеляў на скрыжаванні пры адсутнасці светлафора, рэгуліраваў рух. Выхаванцы дазналіся, што рэгуліроўшчык размаўляе толькі жэстамі, трымаючы ў руках паласатую палачку - жазло, паварочваючыся ўлева і ўправа. Для таго, каб не папярэдзіць здарэнне, вадзіцелю трэба добра ведаць правіля дзеяння на скрыжаванні з рэгуліроўшчыкам, быць пільным і ўважлівым. Поспех гульні быў закладзены ў адпаведных ролям касцюмах і амаль рэалістычных дзеяннях. Сумеснымі намаганнямі дзеці прыйшлі да высновы, што толькі адказнасць за сябе і перад іншымі дае шанс самазахоўвання, асновы якого павінны быць закладзены ў дашкольным дзяцінстве.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.