У госці да сябра
Новы год – пара цудаў і неверагодных падзей як для дзяцей, так і для даролых. Гэта час чакання і веры ў добрае, лепшае, у спаўненне мар і надзей. Гэта час, каб успомніць тых, пра каго мы забыліся, час, каб зрабіць нейкі добры ўчынак; час, каб нейкага парадаваць.
Так і выхаванцы сярэдняй группы дзяржаўнай установы адукацыі “Санаторны яслі-сад № 9 г. Смаргоні” у гэты перадсвяточны час узгадалі аб сваёй сяброўцы па групе, якая па прычыне хваробы даўно ўжо не наведвае ўстанову дашкольнай адукацыі, і нанеслі ёй прыемны візіт з салодкімі падарункамі і сюрпрызамі. Дзеці з выхавальнікамі, Чарнецкай Людмілай Авініраўнай і Маршалак Анастасіяй Яўгеньеўнай, пагутарылі з Валерыяй Л., успомнілі аб сумесным часаправядзенні, падзяліліся добрым настроем. Аказалася, што справы ў Валерыі Л. ідуць на паляпшэнне, таму ў хуткім часе яна ізноў будзе разам са свай групай. Справа, арганізаваная 14 снежня, на першы погляд, маленькая і нязначнае, але колькі добрага і пазітыўнага яна ўчыніла. Няхай кожнаму Дзед Мароз у сваім мяшку прынясе здароўе і спаўненне ўсіх пажаданняў. А мы, сярэдняя група, чакаем Валерыю Л. у сваёй групе.