Флікер - кожнаму!
Флікер (святлоадбівальнік) на вопратцы - на сённяшні дзень рэальны спосаб зберагчы дзіця ад траўмы на неасветленай дарозе.
У мэтах зніжэння колькасці дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей - пешаходаў у цёмны час сутак у рознаўзроставай групе №5 прайшоў занятак «Флікер кожнаму». На занятку прысутнічаў персанаж з мультфільма Шапакляк, якая адмаўляла неабходнасць наяўнасці святлоадбівальных элементаў на вопратцы. У гульнявой форме дзеці разам з выхавальнікам даказвалі адваротнае. На занятку дзеці атрымалі масу станоўчых эмоцый і добрага настрою, а галоўнае шмат цікавай і карыснай інфармацыі па бяспецы дарожнага руху. У канцы занятку Шапакляк уручыла дзецям флікеры ў падарунак.