Забава «Пра што мараць нашы дзеці?"
Жыццё дзяцей у дашкольнай установе – гэта не толькі святы, але і будні. Кожны дзень мы стараемся зрабіць для дзіцяці яркім, запамінальным. Забава – гэта самая прывабная дзейнасць. У ходзе забаў значна хутчэй замацоўваюцца атрыманныя раней веды, развіваюцца творчыя здольнасці, інтэлект.
12 снежня у рознаўзроставай групе інтэграванага навучання і выхавання прайшла забава на тэму “Пра што мараць нашы дзеці?” У группе была створана святочная атмасфера. Выхаванцы з вялікім захапленнем прынімалі ўдзел у гульнях, расказвалі пра свае мары добраму і вясёламу Снегавіку, адгадвалі загадкі. Выхаванцы атрымалі пазітыўныя эмоцыі і станоўчыя уражанні, змаглі прадэманстраваць свае веды аб раснастайным свету прафесій. Снегавік пажадаў дзецям, каб іх мары абавязкова здзейніліся!