Свята беларускіх гаспадынь
26 красавіка з выхаванцамі старшай групы было арганізавана фальклорнае свята “Свята беларускіх гаспадынь”.
Смаргоншчына! Цябе вітаю я!
К табе імчыць мой позірк і душа мая!
Нясу ў сэрцы я цябе з сабой.
Ты – родны край, мая радзіма, куточак мілы мой!
Кожны з нас добра ведае, што ўсё вялікае, важнае, грунтоўнае калісьці пачыналася з малога. Магутны дуб быў кволым парасткам, раман-эпапея – задумкай у галаве пісьменніка. Вось і любоў да Беларусі, усведамленне сваёй нацыянальнай годнасці бярэ пачатак з канкрэтнага рэгіёна, населенага пункта, які мы называем родным кутком, малой радзімай. І да гэтага месца чалавек, як вобразна адзначаў Ф. Скарына, «вялікую ласку мае». У кожнага яна, малая радзіма, свая: для кагосьці – хутар ці вёсачка, для іншага – буйны горад ці раён. І бачым мы яе па-рознаму.
Малой гэтую радзіму можна назваць толькі ў геаграфічных маштабах, бо насамрэч такія важныя пачуцці, як любоў да Бацькаўшчыны, патрыятызм і нараджаюцца з усведамлення сваёй прыналежнасці да пэўных мясцін, іх жыхароў.
Менавіта па гэтай прычыне ў ДУА “Санаторны яслі-сад №9 г.Смаргоні” цэлы навучальны год прысвечаны вывучэнню культурна-гістарычнай спадчыны Смаргоншчыны. Праект, па якому працавала ўстанова напрацягу года, за мэту ўзяў знаёмства і адраджэнне ў рамках установы дашкольнай адукацыі культурна-гістарычных традыцый Смаргонскага краю. Так, выхаванцы знаёміліся з культурна-гістарычнымі асаблівасцямі рэгіёнаў Смаргоншчыны: крэўскі кірмаш, паўночныя Афіны, батлейка, свята беларускіх гаспадынь,фестываль побытавых танцаў, кушлянская талака, вішнеўскія матывы, смаргонскія абаранкі, Смаргонская мядзведжая акадэмія. На вывучэнне адной з таямніц адводзіўся 1 месяц. Кульмінацыяй работы за месяц было адраджэнне культурна-гістарычных традыцый рэгіена ў рамках установы дашкольнай адукацыі – арганізацыя творчага паказу дзецьмі адноўленай традыцыі (тэатралізаваная гульня, фальклорнае свята, сюжэтна-ролевая гульня, віктарына і г.д.).
Красавік – месяц для вывучэння культурна-гістарычнай спадчыны аг.Сінькі. Выхаванцы паглыбілі сваё ўяўленні пра беларускія нацыянальныя стравы. Асабліва ўразіла дзяцей страва пад назвай “шальбабоны”. Як вынік работы за месяц, 26 красавіка з выхаванцамі старшай групы было арганізавана фальклорнае свята “Свята беларускіх гаспадынь”. Кожны прынес блюда, прыгатаванае з бульбы, у гульнявой форме быў арганізаваны збор бульбы і прыгатаванне блюда з бульбы, але найбольшае задавальненне дзеці атрымалі, калі была магчымасць паласавацца прынесенымі блюдамі. Якое ж здзіўленне было ў бацькоў, калі яны даведаліся аб тым, што іх дзеці елі тое, што ў хаце ніколі б не з’елі. Вось, што значыць, разам!…
Выхавацель дашкольнай адукацыі А.Я.Маршалак