-
-
- Страничка музыкального руководителя
- Парады настаўніка-дэфектолага
- Советы педагога-психолога
- Страничка руководителя физического воспитания
- Экспериментально-инновационная деятельность
- Аттестация
- 135 лет со дня рождения Янки Купалы и Якуба Колоса
- Полезные ссылки
- Методическое сопровождение образовательного процесса
Шпакі прыляціце! На крыльцах вясну прынясіце!
Ледзь прыгрэла вясенняе сонейка і прырода пачала абуджацца: шмат спраў трэба зрабіць – птушак сустрэць, мядзведзя разбудзіць, снег растапіць, каб першацветы змаглі радаваць усіх сваёй прыгажосцю. Разам з клопатамі прыроды ў дзяцей прыбавілася спраў: перагледзець вопратку, не прапусціць, калі пакажа сваю галоўку спячая божая кароўка, дагнаць ручаёк, які спяшаецца да вялікай лужыны, каб запусціць свой караблік… Але, як аказалася, вясне цяжка ўзяць кіраўніцтва над прыродай у свае рукі.
Шпакі прыляціце!
На крыльцах вясну прынясіце!
Таму выхаванцы сярэдняй групы дзяржаўнай установы адукацыі “Санаторны яслі-сад № 9 г. Смаргоні” вырашылі ёй дапамагчы. Так, 12 сакавіка адбыўся інтэгрыраваны занятак “Шпакі прыляціце! На крыльцах вясну прынясіце!”, пад час якога дзеці замацоўвалі ўяўленні пра вясну, яе прыкметах, ляпілі шпакоў і шпакоўні шляхам плоскаснай лепкі, гукалі вясну адпаведным заклікам. Спадзяёмся, што вясна пачуе просьбы дзяцей, пераможа зіму і ўступіць у свае валоданні. Час пакажа…
Телефоны: 8 (01592) 4-50-29, 8 (01592) 3-89-66
Email: ds9-smorgon@mail.grodno.by