Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Праца ў кутку прыроды

Дата: 24 октября 2018 в 13:31, Обновлено 26 октября 2018 в 13:11
669 просмотров

Вялікае значэнне мае праца ў прыродзе для разумовага і сэнсарнага развіцця дзяцей. Таму выхавальнікі рознаўзроставай групы інтэграванага навучання і выхавання Базюк А.Т., Валохіна А.Я. надаюць значную ўвагу працы ў прыродзе. А выхаванцы з вялікім жаданнем і захапленнем клапоцяцца аб пакаёвых раслінах.

Праца дзяцей у прыродзе стварае спрыяльныя ўмовы для фізічнага развіцця, ўдасканальвае рухі, стымулюе дзеянне розных органаў, умацоўвае нервовую сістэму. У гэтай працы, як ні ў якім іншым, спалучаюцца разумовыя і валявыя намаганні. Сістэматычная работа ў дадзеным накірунку выхоўвае ў выхаванцаў працавітасць і адказнасць за даручаную справу, дастаўляе ім задавальненне і радасць. Працуючы ў кутку прыроды, маленькія прыродазнаўцы авалодваюць найпростымі практычнымі навыкамі абыходжання з сельскагаспадарчым інвентаром, засвойваюць прыёмы догляду за раслінамі, атрымліваюць шмат звестак пра рост і развіццё раслін. Любіць прыроду - гэта значыць аднаўляць і прымнажаць багацце нашай Радзімы, беражліва адносіцца да жывога, да вынікаў працы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.